top of page
      Я, Войткус Вольга Аляксандраўна, радая вітаць Вас на сваім сайце, які дапаможа вандраваць, я вельмі спадзяваюся на гэта,па краіне ведаў, што ніяк не магчыма без роднай мовы.Мы  - беларусы, памятайце аб гэтым у любым узросце, рабіце ўсё, каб наша Радзіма квітнела і прыгажэла.Пакуль будзем жыць мы, патрыёты, будзе жыць і наша спадчыннае беларускае слова, а значыць, і наша блакітнавокая Беларусь.
      "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!" - сказаў яшчэ ў 19 стагоддзі Францішак Багушэвіч. Няхай яго словы і будуць дэвізам нашай з вамі плённай працы на ніве роднага слова.
З павагай і ўдзячнасцю за ўвагу, Вольга Аляксандраўна
Маё крэда

Ісці наперад, хоць гэта не заўсёды проста; перамагаць перашкоды, хоць гэта цяжка і часам няўдзячна; верыць у лепшае, бо не бывае гора без радасці.

Мая аўтабіяграфія

Нарадзілася ў г.п.Мікашэвічы.Пасля заканчэння ў 1995 годзе СШ№2 паступіла на філфак Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, які ў 2000 годзе закончыла з адзнакай. З верасня 2000 года па сённяшні дзень працую настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Мікашэвіцкай гімназіі імя У.І.Нядзведскага.

bottom of page